Віншуем з высокімі ўзнагародамі!
Дзяржаўных узнагарод удастоены 39 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ № 462 падпісаў 11 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Высокіх узнагарод удастоены прадстаўнікі сферы культуры:
Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы Зінаіда Зубкова ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны!
Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі дырыжора заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага ансамбля народнай музыкі "Выцінанка" Столінскага гарадскога Дома культуры Пятра Астапчука, саліста і артыста духавога аркестра ДУУС Мінгарвыканкама Ганны Благавой і Сяргея Кудрачова.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Беларусі. Заслужаным артыстам стаў артыст-вакаліст (саліст) – вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Павел Усовіч, заслужаным дзеячам культуры – выкладчык па класе ўдарных інструментаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы Мікалай Нярэзька.