Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэм'еры Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм"- ваенна-гістарычнай драме "Час вярнуцца"
У сталічным кінатэатры "Беларусь" адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэм'еры "Беларусьфільм" - ваенна-гістарычнай драме "Час вярнуцца".
Спікерамі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, генеральны дырэктар кінастудыі Юрый Аляксей, сааўтар сцэнарыя і рэжысёр пастаноўшчык фільма Іван Паўлаў, суаўтар сцэнарыя Таццяна Каманава, аператар-пастаноўшчык Вячаслаў Дунаеў, актрыса Юлія Кадушкевiч, навуковы кансультант Сяргей Траццяк, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў, генеральны дырэктар сталічнага кінапракату Уладзімір Карачэўскі.
Упершыню на прэс-канферэнцыю і прэс-прагляд фільма былі запрошаны не толькі журналісты, але і ўдзельнікі праекта "Ідэалагічны клуб" Міністэрства культуры - кіраўнікі арганізацый культуры, а таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама, упраўленняў па адукацыі раёнаў сталіцы, прарэктары і намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце сталічных устаноў адукацыі.
Падчас прэс-канферэнцыі журналісты і госці задавалі самыя розныя пытанні: ад таго, якая сцэна фільма аказалася самай складанай у здымках, да таго, у якім амплуа - рэжысёра або акцёра - лепш адчувае сябе Іван Паўлаў.
Кропкі над "і" расставіў Ігар Марзалюк, нагадаўшы прысутным, што Беларусь паказала свету прыклад самага магутнага народнага супраціву фашыстам, сярод партызан была высокая ўдзельная вага моладзі і падлеткаў, а, прыкладна, пятую частку складалі жанчыны. Гэта была, сапраўды, народная вайна і памятаць яе герояў - наш гістарычны і патрыятычны абавязак.
Пасля прэс-канферэнцыі яе ўдзельнікі і госці сталі першымі гледачамі фільма "Час вярнуцца".