Сёння ў Мінску стартавала Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная юбілею айчыннага кіно "100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры"
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
У праграме бяруць удзел спецыялісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, вядомыя беларускія кіназнаўцы і кінакрытыкі, кінематаграфісты Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў, дзеячы культуры.