adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Прэм’ерны паказ мастацкай стужкі "Чорны замак" прайшоў у кінатэатрах краіны

13.12.2024

Фільм паводле твора Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі" зняты Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і расійскай кампаніяй "Нью Арт Сінема Прадакшн". 

Па сюжэце галоўны герой, малады прафесар Антон Косміч, якога сыграў акцёр Яўген Шварц, трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старажытнае Евангелле, якое належала роду Альшанскіх. Каб выратаваць сябе і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны.

Рэжысёр-пастаноўшчык - Кірыл Кузін;

Прадзюсар, аўтар сцэнарыя фільма  - Глеб Шпрыгаў.

У стварэнні карціны паўдзельнічалі папулярныя беларускія і расійскія акцёры. Здымкі праходзілі ў Беларусі.







arrow
arrow