22-24 мая ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшоў фінал ХІХ Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры
Спартыўны форум праводзіцца з мэтай шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў працоўных калектывах арганізацый сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У ліку задач спартакіяды — выяўленне моцнейшых каманд і спартсменаў, папулярызацыя актыўнага і здаровага ладу жыцця, умацаванне каманднага духу і карпаратыўнага адзінства.
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося 23 мая, дзе з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Сяргеевіч Маркаў.
Зборныя каманды з усіх абласцей, Мінска і рэспубліканскіх арганізацый культуры выяўлялі моцнейшых у 8 спартыўных дысцыплінах:
Камандныя віды: міні-футбол, валейбол, перацягванне каната.
Асабістыя залікі: гіравы спорт, дартс, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос. Спецыяльныя дысцыпліны: сямейная эстафета «Дружная сям'я».
Удзельнікаў чакала напружаная барацьба. У кожнага была магчымасць не толькі праявіць спартыўны характар, але і ўмацаваць прафесійныя і сяброўскія сувязі.
Па выніках спаборніцтваў месцы ў камандным заліку размеркаваліся наступным чынам:
На вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны падняліся спартсмены Гомельскай вобласці.
Другое месца заняла каманда Мінскай вобласці.
Бронзу заваявалі прадстаўнікі Вялікага тэатра Беларусі.






