adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Міністр культуры Руслан Чарнецкі з рабочай паездкай наведаў Драгічын

23.02.2026

Візіт прайшоў 19 лютага 2026 года ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання. Асноўная тэма сустрэчы кіраўніка ведамства з работнікамі сферы культуры Драгічынскага раёна ў Драгічынскім гарадскім Доме культуры - "Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах".

Выступаючы перад аўдыторыяй, Руслан Чарнецкі падкрэсліў, што ва ўмовах нестабільнасці ў суседніх краінах, тэма абароны Беларусі набывае асаблівую значнасць.

"Наша самая галоўная задача - захаваць і прымножыць усё тое, што пакінулі нам нашы продкі. Каб гэта зрабіць, мы павінны быць адзіным цэлым", - адзначыў ён. Для забеспячэння міру і спакою ў краіне актыўна вядзецца работа па ўзмацненні абароны: умацоўваюцца тэхналагічныя складнікі, асвойваюцца новыя віды ўзбраення. Аднак, па словах Чарнецкага, нават пры высокім узроўні падрыхтоўкі арміі, сапраўдная сіла дзяржавы крыецца ва ўнутранай згуртаванасці народа. "Толькі ўнутраная сіла нашай дзяржавы: згуртаваныя браты-паплечнікі змогуць абараніць ад ворага сваіх блізкіх і краіну", – сказаў на заканчэнне ён.

У ходзе выступлення перад работнікамі сферы культуры раёна кожны прысутны ў зале меў магчымасць задаць пытанне Міністру і атрымаць вычарпальны адказ.

Таксама Міністр культуры правёў "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян у Драгічынскім раённым выканаўчым камітэце. Падчас асабістага прыёму да Руслана Чарнецкага паступіла два звароты. Жыхарка Бярозаўскага раёна цікавілася парадкам ажыццяўлення дзейнасці ў якасці вядучай мерапрыемстваў. Старшыня праўлення Драгічынскага райспажыўтаварыства Віктар Каляда абмеркаваў з кіраўніком Міністэрства перспектывы аб'екта, размешчанага ў Антопалі і маючага статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Па ўсіх пытаннях дадзены неабходныя тлумачэнні.

У рамках свайго рабочага візіту Міністр культуры Руслан Чарнецкі наведаў "Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"" у аг. Бездзеж Драгічынскага раёна.


arrow
arrow