adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры " аб арганізацыі работы публічных бібліятэк. Праблемы, перспектывы, шляхі развіцця " прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

29.05.2026

Мерапрыемства адбылося 28 мая ў Круглай зале. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў, кіраўнікі упраўленняў культуры, арганізацый сферы культуры, творчых саюзаў, грамадскіх аб'яднанняў.

З асноўным дакладам выступіў начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Дзмітрый Слесарчык

На сённяшні дзень у Беларусі 5 600 публічных і спецыяльных бібліятэк з агульным аб'ёмам фонду каля 200 млн. асобнікаў. Агульная колькасць наведванняў публічных бібліятэк за 2025 год склала 35 723 228, з якіх 14 944 958 – гэта віртуальныя наведванні. Па выніках 2025 года ў беларускіх бібліятэках прайшло 186 560 мерапрыемстваў. Самым масштабным мерапрыемствам стала рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя «Бібліяноч», у якой прынялі ўдзел каля 150 бібліятэк з усёй краіны.

Таксама абмяркоўваліся пытанні: 

«Аб лічбавізацыі і рабоце з электроннымі рэсурсамі ў бібліятэках» (дакладчык - генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» Вадзім Гігін);

«Сучасныя падыходы ў арганізацыі работы бібліятэк у Мінскай вобласці» (дакладчык - начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька);

«Бібліятэка як пляцоўка культурнай прасторы рэгіёна: практыка сацыякультурнай дзейнасці» (дакладчык - дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Мастоўская раённая бібліятэка» Таццяна Стэльмах). 

Удзельнікі пасяджэння правялі аналіз бягучага стану публічных бібліятэк, выявілі існуючыя выклікі і намецілі стратэгічныя напрамкі для іх далейшага развіцця. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням мадэрнізацыі бібліятэчнай інфраструктуры, укаранення новых інфармацыйных тэхналогій, пашырэння спектра паслуг, якія прадастаўляюцца, і павышэння даступнасці бібліятэчных рэсурсаў для ўсіх слаёў насельніцтва. 

Абмяркоўваліся таксама шляхі ўмацавання кадравага патэнцыялу бібліятэк і павышэння прэстыжу прафесіі бібліятэкара.






arrow
arrow