Прэм'ера кінакарціны "Душа абаронцы" прайшла ў кінатэатры "Масква" 12 лютага
Фільм створаны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным пагранiчным камітэтам, МУС і Міністэрствам абароны ў рэальных лакацыях Узброеных Сіл Беларусі. Ён распавядае пра жыццё і работу байцоў і камандзіраў УС, пагранiчных войскаў і ўнутраных войскаў МУС. Кінастужка ўжо ўвайшла ў праграму Нацыянальнага конкурсу XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2025" і атрымала дыплом "За яркае адлюстраванне ідэй патрыятызму ў нацыянальным кіно".
Па словах рэжысёра фільма Рыгора Азаронка, у карціне паказаны зусім розныя людзі - ад салдат тэрміновай службы да генералаў. У фільме ён шукае адказ на пытанне, у чым жа беларуская сіла, урэшце знаходзячы яго - у людзях.
"Паколькі мы хацелі, каб фільм паглядзела і моладзь, то падладжваліся і пад яе. Прыйшлося адмовіцца ад часткі матэрыялу, але тым не менш мы пастараліся захаваць брутальныя і цяжкія эмоцыі", - дадаў рэжысёр.
"Прэм'ера - гэта заўсёды хвалююча для кінастудыі. Таму мы настроены паслухаць зваротную сувязь ад нашых гледачоў, якія прыйдуць, паглядзяць і знойдуць для сябе нешта цёплае і добрае ў гэтых гісторыях, у лёсах", - адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Дзмітрый Сямёнаў.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)