adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

VIII Міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства" ў г. Магілёве

16.04.2024

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч прымае ўдзел у VIII Міжнародным форуме "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства" ў Магілёве.

Арганізатарамі форуму з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам, установа культуры "Магілёўскі абласны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнiцкай работы".

Удзел у форуме бяруць навукоўцы і спецыялісты па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры з 8 краін: Беларусь, Расія, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Кітая, Кыргызстан.

Міжнародны форум "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства" праводзіцца ў Магілёве з 2012 года.

Удзел у форуме дае магчымасць пашырыць межы культурнай прасторы, абмяняцца карыснай інфармацыяй і вопытам работы, а таксама наладзіць цесныя дзелавыя кантакты для далейшага культурнага супрацоўніцтва.






Прама зараз праходзіць пленарнае пасяджэнне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: ад вытокаў да сучаснасці" ў рамках міжнароднага форуму "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства".

Удзел у пленарным пасяджэнні бяруць: Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Карповіч, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Жыгун, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Іван Іванавіч Крук.
Падчас пленарнага пасяджэння з дакладам "Традыцыйныя каштоўнасці як аснова адзінства і залог будучыні народаў" выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Жыгун прадставіў даклад "Народнае традыцыі ў сучасным развіцці Магілёўскага рэгіёна".






arrow
arrow